БЕЛ Ł РУС

Падаткавікі паведамілі, на якія тавары будуць уводзіць маркіроўку

14.06.2025 / 16:3

Nashaniva.com

У Беларусі плануюць увесці ідэнтыфікацыйную маркіроўку для шэрагу новых тавараў. Пра гэта паведаміў падчас брыфінгу намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч.

Фота ілюстрацыйнае

Ужо з 1 кастрычніка 2025 года маркіроўцы будуць падлягаць безалкагольныя напоі, сокі, мабільныя тэлефоны і ноўтбукі. Таксама разглядаецца магчымасць уключэння ў гэты пералік ікры асятра і ласося, рыбных кансерваў у бляшанках. Гэтая ініцыятыва пакуль у стадыі распрацоўкі, але плануецца, што яна таксама можа набыць моц з 1 кастрычніка.

З 1 красавіка 2026 года МНС прапануе пашырыць маркіроўку на частку тавараў лёгкай прамысловасці. Улады адзначаюць, што на беларускі рынак трапляе шмат прадукцыі без належнага тэхнічнага кантролю і без выплаты падаткаў і пошлін. Каб абараніць мясцовых вытворцаў і стварыць роўныя ўмовы канкурэнцыі, плануецца маркіроўка:

Частка гэтых тавараў ужо цяпер маркіруецца спецыяльнымі кантрольнымі знакамі, але плануецца пераход на новыя ідэнтыфікацыйныя сродкі.

Акрамя таго, абмяркоўваецца ўвядзенне маркіроўкі для раслінных алеяў, кармоў для непрадукцыйных жывёл і мыла.

Чытайце таксама:

МАРГ злавіў Wildberries на продажы піва

У Еўропе зацвердзілі новыя пошліны на сельгаставары і ўгнаенні з Беларусі і Расіі

Падоўжылі тэрмін дзеяння чэкаў «Маёмасць»

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму

Каментары да артыкула