Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, адзін гмах разбураны дашчэнту
дапоўнена
Вядома, што пад удар папалі Бат-Ям, Іерусалім, Тэль-Авіў, Хайфа, Тамра, Рышон, Рамат-Ган. Усяго за ноч у Ізраілі загінулі 10 чалавек, трох чалавек працягваюць шукаць пад заваламі, яны лічацца зніклымі без вестак, 240 чалавек паранена.
«Сістэмы абароны працуюць над перахопам пагрозы. Вы павінны ўвайсці ў абароненыя зоны пасля атрымання паведамлення і заставацца там да далейшага інфармавання. Выхад з абароненай зоны будзе дазволены толькі пасля атрымання выразных указанняў; вы павінны працягваць дзейнічаць у адпаведнасці з інструкцыямі Камандавання тылу», — гаворыцца ў паведамленні ЦАХАЛ.
Неўзабаве з'явіліся паведамленні пра падзенне першых ракет на поўначы Ізраіля.
У адным з раёнаў Хайфы пасля ўдару пачаўся пажар. Паведамляецца пра траплянне ў мясцовы НПЗ. Таксама пад атаку трапіў мясцовы порт.
Адзін чалавек загінуў пры іранскай атацы па горадзе Тамра (Ніжняя Галілея), паведамляюць мясцовыя СМІ. Пашкоджаныя жылыя дамы, як мінімум 14 чалавек былі параненыя. Пасля параненая жанчына, якая знаходзілася ў крытычным стане, памерла. Некалькі чалавек знаходзяцца пад заваламі разбураных дамоў.
У горадзе Тамра амаль усё насельніцтва складаюць ізраільскія арабы.
Пад трэцюю хвалю ракет папалі Бат-Ям, Іерусалім, Тэль-Авіў, Рышон, Рамат-Ган. Паведамляецца пра шматлікіх параненых.
Чытайце таксама:
Ізраіль наносіць удары па Іране і Емене
Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?
Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе