БЕЛ Ł РУС

Патрыярх Кірыл драматычна расказаў, як натаўцы адправілі насустрач яму грозны знішчальнік F-16

15.06.2025 / 9:7

Nashaniva.com

«Патрыярха не напалохаеце — гэта дакладна!» — з гонарам адзначыў ён.

Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Патрыярх Маскоўскі Кірыл расказаў, што падчас палёту ў Калінінград насустрач яго самалёту вылецеў знішчальнік НАТА.

«Ляціць патрыярх на пасажырскім самалёце. Ну навошта выпускаць яму насустрач знішчальнікі НАТА? Якую небяспеку можа прадстаўляць патрыярх, які ляціць да сваёй паствы? І раптам з'яўляецца F-16, грозная натаўская машына, і ўсё набліжаецца да самалёта патрыярха. Для чаго вы гэта робіце?», — абурыўся Кірыл.

«Патрыярха не напалохаеце — гэта дакладна!» — запэўніў ён.

Кірыл знаходзіцца з візітам у Калінінградзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула