БЕЛ Ł РУС

Хусіты ўпершыню заявілі пра сумесны з Іранам удар па Ізраілі

15.06.2025 / 9:20

Nashaniva.com

Еменскія хусіты, якія падтрымліваюцца Іранам, упершыню афіцыйна заявілі пра каардынацыю ракетнай атакі на Ізраіль разам з іранскай арміяй, піша Reuters. 

Еменскія хусіты. Фота: ohammed Hamoud / Getty Images

У нядзелю групоўка хусітаў з Емена абвясціла, што нанесла балістычныя ракетныя ўдары па цэнтральнай частцы Ізраіля ў цеснай каардынацыі з Іранам. Гэта першы выпадак, калі праіранская сіла адкрыта пацвердзіла сумесную ваенную аперацыю з Тэгеранам.

Прадстаўнік хусітаў Ях'я Сарэа выступіў з тэлевізійнай заявай, у якой адзначыў, што аперацыя была накіраваная на «перамогу прыгнечаных палестынскага і іранскага народаў». Паводле яго, атакі скаардынаваны з дзеяннямі іранскай арміі супраць Ізраіля.

Ізраільскія вайскоўцы пацвердзілі, што сігналы паветранай трывогі прагучалі ў некалькіх раёнах краіны пасля ракетных запускаў з боку Ірана і Емена.

З пачатку вайны паміж Ізраілем і ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года хусіты рэгулярна абстрэльваюць ізраільскія аб’екты ў падтрымку Палестыны. Большасць іх ракет і дронаў перахопліваюцца.

Канфлікт паміж Іранам і Ізраілем працягвае эскаліравацца з моманту, калі ў пятніцу Ізраіль нанёс беспрэцэдэнтны ўдар па тэрыторыі Ірана з мэтай разбурыць іранскую ядзерную праграму. 

Чытайце таксама:

Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША

Іранскія ракетныя ўдары па Ізраілі забілі як мінімум восем чалавек, сярод іх дзеці

Ізраіль наносіць удары па Іране і Емене

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Каментары да артыкула