БЕЛ Ł РУС

Выпускніца з Баранавічаў, якая набрала 400 балаў з 400, расказала, куды думае паступаць і што не разглядае замежныя ВНУ

15.06.2025 / 10:8

Nashaniva.com

Выпускніца гімназіі №1 горада Баранавічы Дар’я Юрэня дасягнула выбітнага выніку: набрала на ўступнай кампаніі 400 балаў з 400 магчымых. Пра свае далейшыя планы яна расказала тэлерадыёкампаніі «Брэст».

У Дар'і — 100 балаў па беларускай мове і матэматыцы, а таксама перамога на алімпіядзе па англійскай мове і круты атэстат.

Дар'я кажа, што ўдзельнічала ў алімпіядах ажно з пачатковай школы.

— Ішла дастаткова доўга, можна сказаць, з пачатку школы. У алімпіядах я пачала ўдзельнічаць з другога—трэцяга класа. Упершыню сур’ёзныя поспехі былі на абласным узроўні, потым — на рэспубліканскім. Вядома, гэта матывавала вучыцца ўсё больш старанна.

Цяпер яна разглядае розныя варыянты паступлення, але выключна ў Беларусі.

— Зараз выбіраю паміж спецыяльнасцю «Сусветная эканоміка» на факультэце міжнародных адносін БДУ, таксама разглядаю такія спецыяльнасці, як эканамічная інфарматыка эканамічнага факультэта БДУ. Таксама сярод варыянтаў ёсць і БДУІР, бо там таксама ёсць «Электронная эканоміка». Планую паступаць у беларускія ВНУ — замежныя, нават расійскія, не разглядаю. Хацелася б застацца ў Беларусі, — кажа баранавіцкая выпускніца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула