У Беларусі на вуліцах з’явіліся чырвоныя канапы. Вось што гэта значыць
На мінулым тыдні на вуліцах Мінска і некаторых абласных гарадоў раптам пачалі з'яўляцца чырвоныя канапы. Як аказалася, так Альфа Банк анансаваў сваю pop-up-экспазіцыю «Галерэя вашай справы». Office Life расказвае, у чым сэнс праекта.
На думку арганізатараў выставы, канапа можа быць не толькі прадметам мэблі для адпачынку, але і месцам, дзе нараджаюцца ідэі для першага кроку.
У галерэі ў сталічнай прасторы «Цэх» сабралі канапы прадпрымальнікаў, якія ў нейкі момант жыцця вырашылі «ўстаць з канапы», перасталі слухаць «канапавых крытыкаў» і пачалі сваю справу, адкрылі свой бізнэс.
Напрыклад, тут ёсць канапа ад брэнда трэндавага адзення UNO MAS UNO, ад студыі ZROBIM architects, блогера-цырульніка з Бабруйска Улада Якушына, які робіць стрыжкі дзецям з усёй краіны, сеткі кавярняў «Кава Саўнд» і многіх іншых.