«Мяне мама заб'е». Моладзь вылецела ў кювет на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну ВІДЭА
На відэа трапіла тое, што ў гэты момант адбывалася ў салоне аўто.
Скрыншот відэа
У Віцебскім раёне кампанія моладзі на Volkswagen ліхачыла на дарозе. 21-гадовы кіроўца разагнаўся больш чым да 160 кіламетраў у гадзіну.
«160!» — узбуджана крычыць ён на відэа з салона.
Пасля аўто перакульваецца. «Мяне мама заб'е», — чуваць нечы голас. Невядома, колькі было пасажыраў у аўто, але адзін з іх — 18-гадовы, ён быў на заднім сядзенні — пасля звярнуўся ў бальніцу.
Аварыя здарылася апоўначы на 1-м кіламетры аўтадарогі Н2360 «Копці-Крынкі». Як паведамляе ДАІ Віцебшчыны, кіроўца на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у правы па ходзе руху кювет. Пра аварыю даішнікі даведаліся пасля званка з бальніцы.
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама