БЕЛ Ł РУС

Па Мінску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек

15.06.2025 / 22:25

Nashaniva.com

У Мінску прайшла каталіцкая працэсія, прысвечаная святу Цела і Крыві Хрыстовых. Яго адзначаюць у чацвер пасля Пяцідзесятніцы. Аднак паколькі свята выпадае на працоўны дзень, у сталіцы працэсію часцей за ўсё праводзяць у нядзелю — напярэдадні альбо пасля яго.

Фота з працэсіі публікуе «Анлайнер».

Фота тут і далей: «Анлайнер»

У Мінску працэсія праходзіць штогод. Яна традыцыйна пачынаецца з Набажэнства ля касцёла Святой Тройцы на Залатой Горцы і заканчваецца ля Архікафедральнага сабора Дзевы Марыі. У шэсці прымаюць удзел біскупы, святары, манахі і манашкі, дзеці і дарослыя, якія нясуць найсвяцейшыя дары, харугвы і сцягі. На працягу ўсяго шляху ўдзельнікі моляцца, падыходзяць да чатырох алтароў, у якіх зачытваюць урыўкі Евангелля.

Як расказаў прэс-сакратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Юрый Санько, у шэсці маглі прыняць удзел больш за 5 тысяч чалавек.

Невялікая плошча ля Архікатэдральнага касцёла не змагла змясціць усіх ахвотных, таму многія размясціліся на супрацьлеглым баку — ля будынка ратушы і аўтобуснага прыпынку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула