БЕЛ Ł РУС

Зяленскі і Трамп сустрэнуцца на палях саміта G7

16.06.2025 / 8:32

Nashaniva.com

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і яго амерыканскі калега Дональд Трамп сустрэнуцца падчас саміту G7. Іх апошняя сустрэча адбылася яшчэ падчас пахавання Папы Францішка ў красавіку, піша РБК-Украіна.

Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Ватыкане падчас развітання з Папам Францішкам. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны / Getty Images

Учора, 15 красавіка, неназваны прадстаўнік Белага дома паведаміў, што Трамп сустрэнецца з Зяленскім, прэм’ер-міністрам Канады Маркам Карні і прэзідэнтам Мексікі Клаўдыяй Шэйнбаўм падчас саміту G7.

Сустрэча адбудзецца на фоне вайны паміж Ізраілем і Іранам, у той час, як піша Axios, калі Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША) сутыкаюцца з паглыбленымі разыходжаннямі з іншымі саюзнікамі адносна Сектара Газы, поўнамаштабнай вайны ва Украіне і амерыканскіх мыт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула