Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі
У чацвер, 12 чэрвеня, каля 01:30 ночы 28-гадовы кіроўца на Tesla рухаўся па 13-м кіламетры дарогі Р-1 Мінск — Дзяржынск у бок сталіцы.
На хуткасці звыш 100 км/г ён наехаў на трох ласёў, што раптоўна выбеглі на трасу. Унікнуць сутыкнення не ўдалося, паведамляе тэлеграм-канал «Мінскі раён Live».
У выніку аварыі дзікія жывёлы загінулі на месцы, а аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. На шчасце, сам кіроўца і яго 26-гадовая пасажырка не пацярпелі.