БЕЛ Ł РУС

У Беларусі заўважылі фламінга?

16.06.2025 / 13:34

Nashaniva.com

У фэйсбуку з'явілася інфармацыя пра тое, што ў рыбгасе «Чырвоная Слабада» ў Салігорскім раёне ў мінулыя выходныя «ў групе з чаплямі адзначана фламінга». Праўда, фатаздымку птушкі не было.

Ілюстрацыйнае фота

Бердвочары накіраваліся ва ўказанае месца, але пакуль выявіць і сфатаграфаваць птушку не змаглі.

Наколькі рэальны візіт фламінга ў Беларусь і што магло прывесці птушак сюды, smartpress.by даведалася ў арнітолага Аляксандра Вінчэўскага.

— Розныя птушкі пастаянна залятаюць да нас, у тым ліку і фламінга, у гэтым няма нічога дзіўнага, — кажа эксперт. — Іншая справа, што ў Беларусі іх рэдка рэгіструюць. Адзіны раз быў у красавіку 1961 года ў Нясвіжскім раёне. Затое іх рэгіструюць у суседніх краінах, у тым ліку на поўнач ад нашых шырот — пад Масквой, у краінах Балтыі. Прылятаюць гэтыя птушкі і ў Германію, а ў апошнія гады пачалі гнездавацца на поўдні Украіны ў Адэскай вобласці.

Па словах арнітолага, калі ружовы фламінга і гасцяваў у «Чырвонай Слабадзе», хутчэй за ўсё, гэта маладая птушка, якая заляцела сюды на дзень-два. Улетку клімат Беларусі ім цалкам падыходзіць, а непрацяглы візіт не дае магчымасці адчуць адсутнасць марской вады, у якой звычайна гэтыя птушкі здабываюць сабе ежу — дробных ракападобных, малюскаў, лічынак насякомых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула