У Рэчыцкім раёне загарэлася ферма
У другой палове дня 16 чэрвеня ў аграгарадку Холмеч Рэчыцкага раёна адбылося ўзгаранне на малочна-таварнай ферме. Калі на месца здарэння прыбылі ратавальнікі, адкрыты агонь ужо ахапіў франтон кароўніка.
Скрыншот з відэа
Супрацоўнікі МНС сумесна з работнікамі фермы эвакуявалі 215 кароў.
У выніку пажару пашкоджаныя дах і франтон будынка, знішчаныя аконныя праёмы на даху. Прычына ўзгарання пакуль высвятляецца.