Аператар A1 папярэдзіў уладальнікаў старых вэлкомаўскіх сімак
Мабільны аператар А1 папярэдзіў сваіх абанентаў, у якіх у тэлефонах усё яшчэ стаяць старыя SIM-карты Velcom (жоўтага колеру). Гэтыя карты, якія адпавядаюць другому пакаленню GSM-сувязі, могуць некарэктна працаваць у сучасных 4G-сетках.
У кампаніі раяць бясплатна замяніць такія SIM-карты — пры гэтым нумар і даныя захаваюцца.
Таксама ў А1 растлумачылі, чаму некаторым людзям, каб патэлефанаваць, даводзіцца выходзіць на вуліцу. Гэта можа быць звязана з тым, што не ўсе тэлефоны падтрымліваюць тэхналогію LTE.
На сённяшні дзень каля 70% прылад на беларускім рынку ўжо працуюць у 4G-сетках, дзе якасць сувязі значна вышэйшая. Але калі ў чалавека стары тэлефон, які падтрымлівае толькі 2G або 3G, то якасць званка можа быць нізкай.
Чытайце таксама:
Мабільныя аператары вырашылі пакуль не адключаць папулярных тарыфных планаў
Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі
У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая