БЕЛ Ł РУС

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

16.06.2025 / 18:25

Nashaniva.com

Ізраіль ударыў па станцыі тэлевяшчання проста падчас эфіру, у якім расказвалі пра поспехі іранскай арміі. 

Скрыншот з відэа

Раней сёння ЦАХАЛ загадаў жыхарам 3-га раёна Тэгерана эвакуявацца. Менавіта там месціцца сядзіба дзяржтэлерадыё.

У час эфіру дзяржТБ паказвала, якія моцныя ўдары Іран наносіць па Ізраілі.

«Рупар іранскай прапаганды і распальвання вось-вось знікне. Пачынаецца эвакуацыя навакольных жыхароў», — заявіў раней сёння міністр абароны Ізраіля.

«Усе супрацоўнікі навінавага канала ведалі пра набліжэнне атакі на студыю, аднак адмыслова адмовіліся пакідаць памяшканне і пачалі скандаваць «Алаху Акбар», — перадае дзяржТБ Ірана.

Гарыць будынак дзяржтэлебачання ў Тэгеране

Чытайце таксама:

ЦАХАЛ загадаў жыхарам аднаго з раёнаў Тэгерана эвакуявацца. Зруйнуюць будынак дзяржаўнага тэлебачання

Міністр абароны Ізраіля прыгразіў, што жыхары Тэгерана хутка заплацяць за іранскія атакі на жылыя кварталы

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана

Расійскія прапагандысты тэрмінова эвакуіруюцца з Тэгерана

Каментары да артыкула