БЕЛ Ł РУС

Мерц катэгарычна супраць пасярэдніцтва Пуціна на Блізкім Усходзе

16.06.2025 / 19:43

Nashaniva.com

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц выказаўся адносна магчымага пасярэдніцтва прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ва ўрэгуляванні ваеннага канфлікту паміж Ізраілем і Іранам, і ягоная пазіцыя адносна гэтага — выразна негатыўная. 

Фрыдрых Мерц. Фота: Emmanuele Contini/NurPhoto via Getty Images

«Асабіста я не лічу, што прэзідэнт Расеі можа адыграць пасярэдніцкую ролю ў гэтым канфлікце. Хай бы Расія скончыла сваю вайну ва Украіне.

Я не стамляюся паўтараць, што спыненне гэтай вайны знаходзіцца выключна ў руках расійскага кіраўніцтва. Калі Пуцін спыніць гэтую вайну, то ён зробіць тое, што правільна. Я быў бы ўдзячны за гэта».

Чытайце таксама:

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?

Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе

Каментары да артыкула