Для аграсядзіб рыхтуюць новыя абмежаванні
Міністэрства спорту і турызму вынесла на грамадскае абмеркаванне законапраект, у якім прапануецца забараніць аграсядзібам праводзіць спартыўныя і аздараўленчыя мерапрыемствы.
Фота ілюстрацыйнае
Як тлумачыцца ў дакуменце, уладальнікі аграсядзіб нібыта незаконна аказваюць паслугі па пракаце спартыўнага інвентару і займаюцца дзейнасцю, якая не адпавядае нормам для правядзення фізкультурна-спартыўных заняткаў.
Акрамя таго, улады хочуць стварыць цэнтралізаваную базу даных пра ўсіх, хто займаецца агра– і экатурызмам. У будучыні гэтая дзейнасць павінна будзе праводзіцца толькі з афіцыйнага дазволу мясцовых уладаў і пад іх кантролем.
Такія змены могуць значна абмежаваць магчымасці аграсядзіб і ўскладніць вядзенне гэтага віду бізнэсу.
Чытайце таксама:
Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй
Беларус будуе незвычайныя дамкі на колах — новы фармат лецішча
У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая