Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмовіцца падпісваць агульную заяву саміту «Вялікай сямёркі» ў Канадзе, у якой утрымліваецца заклік да зніжэння напружанасці паміж Ізраілем і Іранам. Пра гэта паведаміў тэлеканал CNN са спасылкай на свае крыніцы.
Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images
У праекце заявы, які падрыхтавалі еўрапейскія краіны, гаворыцца, што Ізраіль мае права на самаабарону, а Іран не павінен атрымаць ядзерную зброю. Але прычыны, чаму Трамп не збіраецца падпісваць дакумент, дакладна не паведамляюцца.
У Белым доме адказалі, што пад кіраўніцтвам Трампа ЗША «зноў узначальваюць намаганні па аднаўленні міру ў свеце» і запэўнілі, што ён працягне працаваць над тым, каб Іран не атрымаў ядзерную зброю.
Канфлікт паміж Ізраілем і Іранам, як чакаецца, стане галоўнай тэмай для сусветных лідараў на саміце. Трамп ужо паспеў зрабіць гучную заяву — што вайны ва Украіне ніколі не было б, калі б Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі» ў 2014 годзе.
Чытайце таксама:
ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў
Зяленскі і Трамп сустрэнуцца на палях саміта G7
Трамп заклікаў Ізраіль і Іран заключыць мірнае пагадненне
Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША