БЕЛ Ł РУС

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

16.06.2025 / 22:24

Nashaniva.com

Гэты выпадак адбыўся ў лістападзе мінулага года. Унучка з праўнукам прыйшлі ў госці да пажылой жанчыны і знайшлі яе цела ў лужыне крыві. Па выніках расследавання высветлілася, што забойства ўчыніў яе родны брат, паведамляе Следчы камітэт.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

65-гадовы мужчына з вёскі Капусціна прыехаў у Кіраўск па справах. Зняўшы з рахунку пенсію, ён пайшоў да сястры, каб вярнуць ёй пазычаныя грошы, але па дарозе зайшоў у краму і купіў спіртны напой. Сваякі пасля таго выпівалі, мужчына нават двойчы хадзіў у краму па бутэльку. У выніку ён застаўся ў сястры на ноч, і ўсё ў выніку скончылася забойствам.

Сам мужчына сцвярджаў, што ў той вечар пасля вялікай колькасці выпітага ў яго пачаліся відзежы і галюцынацыі. Ён лічыў, што абараняе сястру ад «мужчын, якія прыйшлі ў дом», а пасля пайшоў спаць у лазню. Менавіта там потым знайшлі нож — прыладу забойства, схаваную ў скрынцы.

Аднак псіхіятрычная экспертыза прызнала мужчыну прытомным ды здольным усведамляць свае дзеянні і кіраваць імі. Сваякі характарызуюць яго як спакойнага і мірнага чалавека, але пад уздзеяннем алкаголю ў яго ўзнікаюць прыступы злосці і агрэсіі. Цяпер мужчыну чакае суд за забойства.

Чытайце таксама:

Рабаванні, згвалтаванні і нават крадзеж адзення з труны: Мінск крымінальны пры Сталіне

Мужчыну, які збіў да смерці жанчыну на пошце ў Дрыбінскім раёне, адправяць на псіхіятрычнае лячэнне

Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі

Каментары да артыкула