Калі могуць запусціць тэхналогію 5G у Беларусі
Дакладных тэрмінаў па ўкараненні 5G у Беларусі пакуль няма, але ёсць чаканні, у тым ліку мабільных аператараў, што гэта адбудзецца зусім хутка.
Пляцоўка МТС, якая выкарыстоўвалася для ўключэння 5G 9 мая ў Мінску. Фота: МТС
«Развіццём 5G, як і 4G, займаецца beCloud. І мы разлічваем, што інфраструктурны правайдэр спрацуе хутка. Са свайго боку мы б віталі ўкараненне 5G ў нейкім выглядзе да канца 2025 года», — распавёў у інтэрв'ю Tochka.by намеснік дырэктара кампаніі МТС па тэхнічных пытаннях Аляксей Цяжкіх.
Мяркуецца, што 5G будзе крочыць па краіне ад гарадоў, дзе вялікая канцэнтрацыя абанентаў, да менш населеных рэгіёнаў.
«5G гарантуе тыя хуткасці, якія не дасць 4G. Асабліва гэта неабходна ў сферах B2B і B2G. У першым выпадку мы гаворым аб тэхналогіях для бізнэсу (віртуальныя бухгалтэрыі, воблачныя магчымасці, звязка з прадуктамі). У другім — гаворка пра бізнэс для дзяржавы (разумныя гарады, разумная медыцына, электронныя паслугі, аўтаматызацыя вытворчасцяў праз бесправадную сувязь). Без 5G гэта зрабіць будзе вельмі цяжка», — мяркуе прадстаўнік кампаніі МТС.