БЕЛ Ł РУС

Лукашэнкаўскую прапаганду вяшчаюць на ўсе кантыненты

17.06.2025 / 16:9

Nashaniva.com

Вывучэнне дакументаў дзяржаўных закупак засведчыла, што «Белтелерадыёкампанія», галоўны дзяржаўны медыяхолдынг Беларусі, штогод выдаткоўвае мільёны бюджэтных рублёў на трансляцыю прапаганды на розных кантынентах, піша «Бюро».

Фота ілюстрацыйнае

З 2022 года кампанія набывае паслугі спадарожнікавай сувязі для распаўсюджвання тэлепраграмы «Беларусь 24» і радыёпраграмы «Беларусь». Сярод пастаўшчыкоў — расійскія кампаніі, азербайджанскае касмічнае агенцтва «Азеркосмас» і беларускі завод электрамеханікі.

У 2025 годзе ўжо аплачана трансляцыя кантэнту:

На сайце канала «Беларусь 24» заяўляецца, што вяшчанне вядзецца ў больш чым 170 краінах свету.

Пры гэтым «Белтелерадыёкампанія» патрабуе, каб спадарожнікавы сігнал кантралявалі толькі кампаніі з краін, што не прызнаныя «недружалюбнымі» да Беларусі. Але трансляцыя канала ў гэтых саміх «недружалюбных» краінах усё адно з'яўляецца абавязковай.

Па стане на 2025 год заключана кантрактаў больш як на 2 мільёны беларускіх рублёў (прыкладна 550 тысяч еўра). Найбольш дарагое вяшчанне — у Расію (амаль 700 тысяч рублёў), у Еўропу і Азію — каля 780 тысяч, а ў Паўднёвую Амерыку, Карыбы і Афрыку — прыкладна 565 тысяч рублёў. Усё гэта фінансуецца з бюджэту.

З 2022 па 2025 год дзяржкампанія выдаткавала на міжнароднае вяшчанне амаль 8 мільёнаў беларускіх рублёў, або каля 2,5 мільёна еўра.

Чытайце таксама:

Колькі каштуе беларуская прапаганда для Польшчы і хто яе робіць

«Героі» за дзяржаўны кошт. Колькі ў Беларусі заплацілі з бюджэту медыйным тэлевядоўцам

Галоўная зброя — відэаплатформы і сацсеткі. Стала вядома, як лукашэнкаўская прапаганда спрабуе ўплываць на вынікі польскіх выбараў

Каментары да артыкула