БЕЛ Ł РУС

У самым цэнтры Мінска пабачылі бабра ВІДЭА

17.06.2025 / 16:19

Nashaniva.com

У самым цэнтры Мінска, на набярэжнай, людзі заўважылі бобра, які мірна перабіраўся па камянях.

Скрыншот з відэа

У інтэрнэце з’явілася відэа працягласцю 14 секунд, дзе відаць, як бабёр спачатку шпацыруе, а потым пачынае нешта есці, хутчэй за ўсё, траву.

@mrxmanvip

как сюда заплыл?

♬ Бобр - SLAVA SKRIPKA

Карыстальнікі ў каментарыях пачалі жартаваць: адзін напісаў, што бабёр прыплыў будаваць хатку ў цэнтры сталіцы, другі пажартаваў, што гэта той самы бабёр, з-за якога ўсе дрэвы ўздоўж берага абгарнулі сеткай. 

Найбольш абачлівыя раяць не падыходзіць да бабра і не чапаць яго, а назіраць за жывёлінай здалёк.

Чытайце таксама:

У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку і заснуў пры ўваходзе

У Латвіі затрымалі бабра

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі

Каментары да артыкула