БЕЛ Ł РУС

На мінулым тыдні адбыліся ўцечкі персанальных даных з некалькіх беларускіх кампаній

17.06.2025 / 21:34

Nashaniva.com

17 чэрвеня ў Мінску падчас форуму Digital Expo дырэктар Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Андрэй Гаеў паведаміў, што, нягледзячы на агульнае зніжэнне колькасці ўцечак даных за апошнія гады, праблема ўсё яшчэ застаецца актуальнай, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

На мінулым тыдні цэнтр выявіў новыя ўцечкі асабістай інфармацыі, пра якія самі кампаніі, верагодна, нават не ведалі. Паводле слоў Андрэя Гаева, гэта адбылося праз супрацоўнікаў, упаўнаважаных працаваць з персанальнымі данымі.

Інцыдэнты былі зафіксаваныя ў арганізацыях, што займаюцца відэаназіраннем і дзейнічаюць у будаўнічай сферы. У гэтых кампаніях, як высветлілася, не былі належным чынам арганізаваныя тэхнічныя і іншыя меры бяспекі.

Гаеў адзначыў, што недахопы ў арганізацыі абароны даных могуць не толькі сапсаваць рэпутацыю бізнэсу, але і прывесці да фінансавых страт. Ён заклікаў кампаніі быць больш уважлівымі да працэсаў, якія адбываюцца ў іх структуры, і своечасова прымаць меры.

Таксама Гаеў паведаміў, што праводзіцца маніторынг выканання закона аб абароне персанальных даных. Сістэмных парушэнняў не выяўлена, але паколькі закону ў наступным годзе спаўняецца пяць гадоў, падрыхтаваны праект зменаў, які ўлічвае ўсе прапановы і назапашаны вопыт.

Чытайце таксама:

У каго кантроль над данымі карыстальнікаў Telegram? Новае расследаванне

Расійскія кампаніі па кібербяспецы кантралююць ужо больш за палову рынку Беларусі

Журналісты атрымалі доступ да сакрэтных планаў расійскіх ядзерных вайсковых баз

Каментары да артыкула