БЕЛ Ł РУС

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме

18.06.2025 / 14:3

Nashaniva.com

Рашэнне было прынята пасля таго, як яна нарадзіла дзіця 17 чэрвеня.

Фота: Brynn Anderson / AP

На момант смерці мозгу Адрыяна Сміт была на восьмым тыдні цяжарнасці, піша Расійская служба Радыё Свабода.

У Джорджыі аборты заканадаўча забаронены з шостага тыдня, калі цяжарнасць не пагражае жыццю маці. Лекары палічылі, што падтрыманне біялагічнага жыцця Сміт было адзіным спосабам захаваць жыццё дзіцяці без парушэння закону.

Хлопчык нарадзіўся ў пятніцу. Дзіця назвалі Чэнс («Шанец»). Ён знаходзіцца пад кантролем дактароў, паведамляецца, што яго жыццю нічога не пагражае. Пра смерць Сміт паведаміла ў сераду кангрэсвумен Аяна Прэслі.

«Я смуткую разам з яе сям’ёй па гэтай цяжкай страце. Па страце іх любай маці і дачкі. І па страце свабоды чалавека самастойна прымаць фундаментальныя медыцынскія рашэнні», — напісала яна ў інстаграме.

Былы сенатар штата Эд Сэтцлер, які выступіў сааўтарам законапраекта аб абмежаванні абортаў у штаце, раней заяўляў, што падтрымлівае рашэнне дактароў. Нараджэнне дзіцяці або біялагічную смерць Сміт ён не каментаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула