БЕЛ Ł РУС

Уначы над Беларуссю бачылі серабрыстыя аблокі ФОТА

18.06.2025 / 16:1

Nashaniva.com

У ноч з 17 на 18 чэрвеня над Беларуссю можна было назіраць рэдкую з'яву — серабрыстыя аблокі. Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага аблвыканкама, гэтае відовішча было заўважана ў Ляхавіцкім раёне.

Фота: t.me/pervyiregion

Серабрыстыя аблокі — гэта вельмі рэдкая прыродная з’ява. Яны ўтвараюцца на вялікай вышыні — каля 80 кіламетраў над зямлёй — і з'яўляюцца толькі ў час глыбокага змроку. Ва ўтварэнні серабрыстых аблокаў удзельнічае метэорны пыл, на якім адбываецца кандэнсацыя вільгаці і фарміраванне аблокаў з крышталяў вады на вышыні ў дзесяць разоў вышэй за звычайныя трапасферныя аблокі.

Чытайце таксама:

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі

У Глыбоцкім раёне заўважылі аблокі, падобныя да вымені. Што за яны?

Пад Брэстам сфармаваўся навальнічны каўнер ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула