БЕЛ Ł РУС

Украіна вярнула з палону яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек

19.06.2025 / 14:58

Nashaniva.com

«Нашы людзі вяртаюцца дадому з расійскага палону. Гэта воіны Узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы. Большасць з іх знаходзілася ў палоне з 2022 года», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Уладзімір Зяленскі.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

«Абаронцы Украіны, якія змагаліся на Данеччыне, Запарожжы, Луганшчыне, Харкаўшчыне, Сумшчыне, Чарнігаўшчыне, Кіеўшчыне. Працуем над вяртаннем нашых людзей. Дзякую ўсім, хто дапамагае рабіць гэтыя абмены магчымымі. Наша мэта — вызваліць кожнага і кожную», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула