БЕЛ Ł РУС

Пасол Славакіі салідарызаваўся з Лукашэнкам і выступіў супраць падтрымкі Украіны

19.06.2025 / 16:51

Nashaniva.com

Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігаш у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» выказаўся супраць паставак заходняй зброі ва Украіну. Ён лічыць, што «напампоўванне» краіны зброяй толькі аддаляе магчымасць мірнага вырашэння канфлікту.

Ёзэф Мігаш

Ёзэф Мігаш падкрэсліў, што самая лепшая вайна — гэта тая, якая ніколі не пачыналася. Калі ў вайне выкарыстоўваюцца самалёты і танкі — гэта, маўляў, не выхад з яе. Ён лічыць, што шлях да вырашэння крызісу — перамовы, і падтрымлівае ў гэтым Аляксандра Лукашэнку. Таксама ён ухвальна выказаўся пра яшчэ адно выказванне Лукашэнкі: «Для маёй краіны самае важнае — мір і дабрабыт народа».

Мігаш заявіў, што хоча аднавіць добрыя адносіны паміж Беларуссю і Славакіяй, бо лічыць, што гэтыя славянскія краіны маюць шмат агульнага і не павінны быць ворагамі.

Таксама славацкі дыпламат з абурэннем адзначыў, што з-за санкцый ЕС яму давялося прыязджаць у Беларусь на ўласным аўтамабілі.

Паводле слоў прадстаўніка Славакіі, Беларусь перажыла генацыд, і ён збіраецца ўзяць удзел у мерапрыемствах 22 чэрвеня ў Брэсце ў памяць аб пачатку вайны нацысцкай Германіі з СССР.

Ён заявіў, што «будзе гэтую праўду абараняць» і падкрэсліў, што Еўропу вызваліла Чырвоная Армія, без якой славянам «была б бяда».

Чытайце таксама:

Пасол Славакіі ўручыў копіі даверчых грамат Рыжанкову

Славакія вяртае ў Беларусь пасла

«Славакія і Сербія перамогуць!» Вучыч і Фіца запісалі відэа на фоне Крамля

Каментары да артыкула