ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй
ЗША не выключаюць прымянення тактычнай ядзернай зброі для ўдару па асабліва ўмацаваным іранскім аб'екце па ўзбагачэнні ўрану ў Фардо, паведаміў са спасылкай на чыноўніка Белага дома Fox News.
Фота: AP Photo
У той жа час, са слоў суразмоўцы СМІ, амерыканскія вайскоўцы не сумняваюцца ў эфектыўнасці процібункерных бомбаў, якія могуць знішчыць іранскі ядзерны завод.
Такім чынам у адміністрацыі Дональда Трампа абверглі публікацыю газеты The Guardian, у якой гаварылася, што вайскоўцы лічаць удар тактычнай ядзернай зброяй — адзіным спосабам знішчыць аб'ект у Фардо, але кіраўнік Белага дома адмаўляецца разглядаць такі варыянт.
Да гэтага выданне Axios пісала, што Трамп сумняваецца ў тым, што звышмагутная супрацьбункерная бомба GBU-57 вагой 13,6 тоны здольная гарантавана разбурыць падземны іранскі завод, які знаходзіцца на глыбіні 90 метраў. Пры гэтым агенцтва па зніжэнні ваеннай пагрозы (DTRA), якое ўваходзіць у Мінабароны ЗША, ацэньвала, што для ліквідацыі ядзернага аб'екта ў Фардо спатрэбіцца спачатку размякчыць глебу звычайнымі бомбамі, а затым скінуць на яго ядзерны боепрыпас з бамбавіка, каб сцерці завод з твару зямлі.
Чытайце таксама:
ЗША перамяшчаюць вайсковыя самалёты ў рэгіён Міжземнага мора