БЕЛ Ł РУС

Аўстралія і Славакія закрываюць свае пасольствы ў Тэгеране

20.06.2025 / 9:30

Nashaniva.com

У Славакіі патлумачылі гэтае рашэнне эскалацыяй абстаноўкі ў рэгіёне.

Wikimedia Commons

Кіраўнік МЗС Аўстраліі Пені Вонг заявіла, што аўстралійскія вайсковыя самалёты разгорнутыя на Блізкім Усходзе і гатовыя дапамагчы эвакуяваць сваіх грамадзян, калі будзе патрэба, паведамляе Бі-бі-сі.

Гэтыя самалёты не будуць удзельнічаць у баявых дзеяннях, падкрэсліла Вонг.

Супрацоўнікі дыпмісіі пакуль будуць размешчаны ў Азербайджане і будуць аказваць дапамогу аўстралійцам, якія дабяруцца да мяжы Ірана з гэтай краінай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула