БЕЛ Ł РУС

На мінскага пенсіянера завялі крыміналку за стральбу з пнеўматыкі па жывёліне

20.06.2025 / 17:55

Nashaniva.com

На 63-гадовага мінчука завялі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлінай — ён стрэліў у ката з пнеўматычнай вінтоўкі.

Як паведаміла сталічная міліцыя, парушэнне выявілі падчас маніторынгу інтэрнэту: у сеціве з’явілася відэа, дзе мужчына прызнаецца, што страляў у бяздомнага ката з акна сваёй кватэры.

Інцыдэнт адбыўся ў Заводскім раёне Мінска. Мужчына патлумачыў, што нядаўна набыў пнеўматычную вінтоўку і «выпрабоўваў яе». На відэа, якое апублікавала міліцыя, ён гаворыць: «У ката стрэльнуў, у бадзяжнага. Са сваёй кватэры, з акна».

Супраць яго распачалі крымінальную справу па артыкуле аб жорсткім абыходжанні з жывёламі.

Чытайце таксама:

Зоаабаронцы напісалі заяву на гаспадара дома, на канапе якога памёр лось

Жыхар Гродна забіў свайго сабаку з-за таго, што той захварэў

Каля мінскага шматпавярховіка нехта патруціў катоў, рассыпаўшы атруту

У Смалявічах вынеслі прысуд мужчыну, які па-садысцку забіў сабаку

Каментары да артыкула