БЕЛ Ł РУС

Альтэрнатыва «Купалінцы» — Анастасія Рыдлеўская і гурт Nochy выпусцілі песню пра купальскую ноч

20.06.2025 / 18:55

Nashaniva.com

Да песні артысткі знялі яркі кліп.

Спявачка Анастасія Рыдлеўская (справа) і салістка інды-поп гурта Nochy Юлія Петраш. Вокладка трэку «Купальскай ноччу»

Спявачка Анастасія Рыдлеўская і інды-поп гурт Nochy выпусцілі сумесную песню «Купальскай ноччу».

«Купальскай ноччу — гэта містэрыя пра імгненне. Гісторыя пра дзвюх дзяўчат, што злітыя пачуццём, свабодай і сяброўствам. Яны не супернічаюць за хлопца — яны проста запрашаюць яго ў сваю ноч.

Купалле — свята з магутнай эратычнай і любоснай сімволікай, асабліва ў народнай традыцыі. Пра злучэнне чалавека з прыродай, з іншым чалавекам, з агнём, вадой, зямлёй і каханнем», — апісваюць песню артысткі.

Паслухаць трэк можна на розных платформах.

Чытайце таксама:

11 песень-заклёнаў — у Анастасіі Рыдлеўскай выйшаў новы альбом на трох мовах

«Тата называў мяне жучком, бо я пастаянна ўздрыгвала». Дзяўчына расказала пра жыццё з сіндромам Турэта і як мастацтва дапамагае адольваць прыступы саманянавісці

Каментары да артыкула