БЕЛ Ł РУС

Сёння — самы доўгі дзень у годзе

21.06.2025 / 7:15

Nashaniva.com

21 чэрвеня — Дзень летняга сонцастаяння.

У гэты дзень Сонца падымаецца на найвышэйшую кропку ў небе і праводзіць у ім максімум гадзін. Зямля нахіленая да Сонца пад максімальным вуглом у паўночным паўшар’і.

У 2025 годзе сонцастаянне наступіла 21 чэрвеня ў 00:42 па ўсясветным часе.

У Мінску сонца ўзышло сёння ў 4:37 раніцы, а сядзе ў 21:45. Даўжыня дня складзе 17 гадзін 8 хвілін.

У старажытнай Еўропы гэты час звязваўся з святам Купалы, пазней хрысціянізаваным як Іван Купала ці Купалле. Так у балтыйскіх народаў 24 чэрвеня — выходны дзень.

Літоўцы называюць яго Ёнінёс (Янаў дзень), латышы — Ліга, эстонцы — Jaanypaev (Янаў дзень). У гэтыя дні праводзяцца шырокія і маляўнічыя святкаванні.

Праз пару дзён дзень пачне паступова змяншацца. 21 верасня дзень і ноч зраўняюцца, а 20 снежня будзе самы кароткі дзень у годзе і самая доўгая ноч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула