Пуцін запатрабаваў ад Украіны прызнаць «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях і адмовіцца ад уступлення ў «любыя замежныя саюзы»
Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю Sky News Arabia агучыў умовы, якія, па яго словах, павінны быць выкананыя для дасягнення «усёабдымнага ўрэгулявання» ваеннага канфлікту ва Украіне і спынення расійскай агрэсіі.
Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Сярод іх — згода Кіева на нейтральны статус, адмова ад удзелу «ва ўсіх замежных саюзах», адмова ад імкнення да валодання ядзернай зброяй, а таксама прызнанне вынікаў «рэферэндумаў», праведзеных Расіяй на акупаваных украінскіх тэрыторыях.
Пуцін падкрэсліў, што Масква настойвае на прызнанні гэтых «рэферэндумаў» і папярэдзіў: іх ігнараванне «азначае верагоднасць аднаўлення ўзброенага канфлікту». Ён таксама заявіў, што Расія нібыта была блізкая да дасягнення пагаднення з Украінай падчас перамоў у Стамбуле ў 2022 годзе. «Я спадзяюся, што цяперашняе ўкраінскае кіраўніцтва будзе кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі, а не інтарэсамі трэціх бакоў», — дадаў ён, абвінаваціўшы Захад у нежаданні скончыць вайну і выкарыстанні Украіны «як інструмента супраць Расіі». «Украіна заслугоўвае лепшага лёсу, чым быць прыладай у руках знешніх сіл, што дзейнічаюць супраць Расіі», — адзначыў Пуцін.
Чытайце таксама:
Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева
Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева