БЕЛ Ł РУС

Зяленскі паказаў журналістам фатаграфіі і пашпарты расіянаў, чые целы былі перададзены Украіне як парэшткі ўкраінскіх салдат

21.06.2025 / 14:51

Nashaniva.com

Паводле слоў украінскага прэзідэнта, усяго падчас апошніх абменаў целамі было зафіксавана 20 такіх выпадкаў.

«Хоць нам яны і сказалі, што гэта толькі ўкраінцы і толькі вайскоўцы. Але гэта хлусня, ужо зафіксаваная. Часам гэтыя целы нават з расійскімі пашпартамі. Яны нават самі не могуць праверыць, каго адпраўляюць. Мы, безумоўна, хочам вярнуць усіх нашых воінаў і целы нашых герояў. Але мы дакладна не хочам вяртаць «рускіх» проста дзеля колькасці», — сказаў Зяленскі.

Пра тое, што Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат, паведаміў учора міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.

Кліменка сказаў, што гэта не памылка, а наўмыснае дзеянне расійскага боку: «Вораг наўмысна ўскладняе нам ідэнтыфікацыю загінулых, сее хаос і змешвае целы расейскіх салдат з целамі ўкраінцаў».

Да свайго паста міністр прымацаваў фатаграфіі, на якіх — ваенны білет і апазнавальны жэтон загінулага расейца, цела якога нібыта было перададзена Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула