Арына Сабаленка не здолела прабіцца ў фінал турніру ў Берліне
У сённяшнім паўфінале першая ракетка планеты саступіла чэшскай тэнісістцы Маркеце Вондраўшавай (164-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 2:6, 4:6.
Фота: Robert Prange / Getty Images
У другім паўфінальным матчы кітайская тэнісістка Сіньюй Ван (49) будзе сапернічаць з расіянкай Людмілай Самсонавай (20).
Фінал адбудзецца 22 чэрвеня. Пераможца атрымае 500 рэйтынгавых ачкоў і 142,6 тысячы еўра прызавых.
Арына Сабаленка яшчэ некалькі месяцаў будзе ўтрымліваць званне першай ракеткі.