БЕЛ Ł РУС

Дарадца аяталы Хаменеі: Сюрпрызы працягнуцца

23.06.2025 / 8:1

Nashaniva.com

Дарадца лідара Ісламскай рэвалюцыі аяталы Хаменеі Алі Шамхані заявіў пра тое, што сюрпрызы ад Ірана працягнуцца. Раней паведамлялася, што Шамхані загінуў ад ізраільскіх удараў. 

Алі Шамхані. Фота: Fatemeh Bahrami/Anadolu Agency via Getty Images

«Нават калі ўявіць, што ядзерныя аб’екты будуць цалкам знішчаны, гульня не скончана; узбагачаныя матэрыялы, мясцовы досвед і палітыка застануцца. Зараз палітычная і аператыўная ініцыятыва, разам з правам на законную самаабарону, знаходзіцца ў руках таго боку, які дзейнічае мудра і пазбягае хаатычнага агню. Сюрпрызы працягнуцца!» 

Раней іранскія дзяржаўныя СМІ, а таксама амерыканскі канал CNN памылкова паведамлялі, што Алі Шамхані загінуў падчас ізраільскіх удараў. 

Чытайце таксама:

Дзярждэп заявіў пра павышаную рызыку для амерыканцаў за мяжой

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах

Каментары да артыкула