БЕЛ Ł РУС

У войску пачынаюцца маштабныя вучэнні авіяцыі

23.06.2025 / 8:9

Nashaniva.com

З 23 па 27 чэрвеня праводзяцца лётна-тактычныя вучэнні з авіяцыяй Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, паведамляе Мінабароны.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

На вучэннях будуць адпрацоўвацца пытанні:

— вывядзення авіяцыйных падраздзяленняў з-пад умоўнага ўдару сродкаў паветранага нападу праціўніка;

— авіяцыйнай падтрымкі войскаў, што ажыццяўляюць пошук, блакіраванне, знішчэнне наземнага праціўніка;

— нанясення авіяцыйных удараў па наземных цэлях;

— знішчальнага прыкрыцця іншых родаў авіяцыі;

— вядзення паветранай разведкі;

— нанясення авіяцыйных удараў па выяўленых цэлях;

— выканання транспартна-дэсантных задач;

— адбіцця ўдараў сродкаў паветранага нападу праціўніка;

— эвакуацыі лётнага складу, які пацярпеў бедства.

Таксама паведамляецца, што асноўная ўвага будзе нададзена ўдасканаленню камандзірскай падрыхтоўкі і практычных навыкаў лётных экіпажаў у ходзе вядзення баявых дзеянняў, выпрацоўцы ў асабовага складу высокіх баявых і маральна-псіхалагічных якасцяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула