БЕЛ Ł РУС

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка

23.06.2025 / 9:15

Nashaniva.com

У кастрычніку 2024 у блогера Руслана Лінніка скончыўся прызначаны тэрмін, але яго не выпусцілі і завялі нейкую новую крымінальную справу.

Па інфармацыі SOTA, вызваленне блогера адбылося некалькі дзён таму. Ліннік застаецца ў Беларусі.

Іншых пацвярджэнняў гэтай інфармацыі няма.

Руслан Ліннік — ютуб-блогер, да лютага 2021 года яго канал меў больш за 90 тысяч падпісантаў.

20 лютага 2021 года Руслана затрымалі ў Віцебску.

У верасні 2021 года суд прызнаў Руслана Лінніка вінаватым па чатырох артыкулах, у тым ліку абраза і паклёп на Лукашэнку (арт. 367, 368), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), паклёп (арт. 188).

Яго асудзілі на 4 гады калоніі агульнага рэжыму.

8 кастрычніка 2024 года, калі тэрмін зняволення скончыўся, яго не вызвалілі. Арыштавалі зноў, завялі новую крымінальную справу. Чым яна скончылася, невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула