БЕЛ Ł РУС

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута

23.06.2025 / 9:19

Nashaniva.com

У суботу на волю выйшлі 14 беларускіх палітвязняў. У гэтай групе не было асуджанага на восем гадоў журналіста, актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута.

Прадстаўнік МЗС Польшчы Павел Уроньскі ў адказ на пытанні «Факту» запэўнівае, што «ён быў на чале нашага спісу».

«ЗША заяўляюць, што гэта пачатак перамоваў», — адзначыў ён.

Нагадаем, што сярод 14 вызваленых былі трое грамадзян Польшчы, у тым ліку Ежы Жывалеўскі, якога абвінавацілі ў шпіянажы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула