На Мінскім моры мужчына прыставаў да малога
Некалькі малых дзяцей, не папярэдзіўшы бацькоў, вырашылі самастойна паехаць на Мінскае мора.
Калі дзеці знаходзіліся на адным з пляжаў, з імі пазнаёміўся мужчына старэйшы за сорак гадоў, паведамляе Міліцыя Міншчыны.
Яму не склала працы ўвайсці ў давер да самага малодшага.
Застаўшыся на кароткі час з ім сам-насам, ён стаў здзяйсняць з малалетнім непрыстойныя дзеянні.
Больш сур'ёзных наступстваў не наступіла толькі дзякуючы пільнасці грамадзян і аператыўнаму рэагаванню супрацоўнікаў міліцыі, гаворыцца ў паведамленні міліцыі.