БЕЛ Ł РУС

Кіраўніцтва мінскага «Дынама» не прыняло адстаўку Вадзіма Скрыпчанкі

23.06.2025 / 13:54

Nashaniva.com

У панядзелак адбылася сустрэча кіраўнікоў мінскага «Дынама», на якім разглядалася заява Вадзіма Скрыпчанкі аб сыходзе з пасады галоўнага трэнера «бела-сініх», паведамляе «Беларускі футбол».

Вадзім Скрыпчанка. Фота: прэс-служба «Дынама»

Па яго выніках адстаўка не была прынята і трэнерскі штаб на чале са Скрыпчанкам працягне працу як мінімум да канца першага круга.

Нагадаем, учора настаўнік «бела-сініх» Вадзім Скрыпчанка пасля паразы ў гульні 13 тура супраць дзяржынскага «Арсенала» (1:2) паведаміў пра намер пакінуць пасаду галоўнага трэнера каманды.

У наступным туры «Дынама» трэба будзе гуляць з аднаклубнікамі з Брэста на Нацыянальным стадыёне. У 15 туры «бела-сінія» правядуць гасцявы паядынак супраць лідара лігі «МЛ Віцебск».

Па выніках 13 матчаў падапечныя Скрыпчанкі займаюць трэці радок у турнірнай табліцы, адстаючы ад першага месца на сем пунктаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула