БЕЛ Ł РУС

У Мінску гатэль шукае супрацоўніка з заробкам ад 30 000 рублёў

23.06.2025 / 16:53

Nashaniva.com

У сталіцы адзін з гатэляў абвясціў пра пошук новага работніка на пасаду галоўнага менеджара. Пра гэта сведчаць даныя Дзяржаўнага банка вакансій.

Гатэль «Уолдарф Асторыя Мінск»

Гаворка ідзе пра гатэль «Уолдарф Асторыя Мінск», дзе прапануюць заробак ад 30 000 да 32 000 рублёў. Да кандыдата выстаўляецца шэраг высокіх патрабаванняў: высокі ўзровень валодання англійскай і грэчаскай мовамі, таксама пажаданае веданне іўрыта.

Акрамя гэтага, патрабуецца не менш за 20 гадоў досведу ў сферы гасціннасці, з якіх не менш за 10 — на кіруючых пасадах. Сярод неабходных навыкаў — кампетэнцыі ў кіраванні пяцізоркавымі гатэлямі.

Гранд-гатэль Waldorf Astoria размяшчаецца на месцы былога «БелЭкспа» на вуліцы Янкі Купалы ў Мінску.

Чытайце таксама:

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін

У Мінску паставілі бронзавы помнік качцы, якая летась стала любіміцай сталіцы

Каментары да артыкула