Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах
42-гадовая Юлія Каробка атрымала хатнюю хімію.
Юлія Каробка. Фота: Укантакце
Юлія Каробка жыве ў Ждановічах, мае статус індывідуальнай прадпрымальніцы. У ёй трое дзяцей — дзве непаўналетнія дачкі і паўналетні сын.
Пра сябе Юлія піша, што яна астролаг, таролаг, нумеролаг і энергатэрапеўт. У яе сацсетках няма аніякага палітычнага кантэнта — фота з дзецьмі, успаміны пра розныя падзеі і астралагічныя прагнозы.
Жанчыну асудзілі ў 2025 годзе за «ўдзел або арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Далі хатнюю хімію.
Чытайце таксама:
Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку
Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай
Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах