Ізраіль пацвердзіў сваю згоду на перамір’е з Іранам
Ізраіль пацвердзіў сваю згоду на перамір’е з Іранам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні офіса Біньяміна Нетаньяху.
Біньямін Нетаньяху. Фота: AP Photo/Ohad Zwigenberg
Ерусалім таксама заявіў, што Ізраіль ужо дасягнуў пастаўленых задач у Іране і ліквідаваў для сябе «двайную экзістэнцыяльную пагрозу — у ядзернай сферы і ў галіне балістычных ракет».
Пра дасягненне перамір'я паміж Іранам і Ізраілем заявіў сёння ноччу Дональдам Трамп.