БЕЛ Ł РУС

Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме

24.06.2025 / 10:25

Nashaniva.com

У аэрапорце «Шарамеццева» неадэкватны мужчына падышоў да чужога дзіцяці, узяў яго на рукі і з сілай кінуў аб падлогу — малы ў коме, мужчына затрыманы, піша Baza.

Усё адбылося ўвечары 23 чэрвеня ў зоне атрымання багажу тэрмінала С.

Грамадзянін Беларусі, 31-гадовы Уладзімір В., які прыляцеў з Кабула, падышоў да двухгадовага хлопчыка, рэзка ўзяў яго на рукі і моцна кінуў на падлогу. Малы ўдарыўся галавой і страціў прытомнасць.

Дзіцяці аказалі першую дапамогу і шпіталізавалі ў дзіцячы клінічны цэнтр імя Рашаля ў Краснагорску. Медыкі дыягнаставалі ў хлопчыка ўдар галаўнога мозгу, дзіця ўпала ў кому.

Уладзіміра затрымалі і накіравалі на медыцынскае абследаванне.

Паводле слоў відавочцаў, мужчына відавочна знаходзіўся ў неадэкватным стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула