14-гадовыя на квадрацыкле збілі лася. Падлеткі ў бальніцы
Здарэнне адбылося ўчора ў Мінскім раёне на 9 км аўтадарогі Н-9032 «Слабодшчына — Юхнаўка — Глебкавічы».
14-гадовы хлопчык і яго аднагодак каталіся на квадрацыкле і ўрэзаліся ў лася, які раптоўна выбег на дарогу. Квадрацыкл перакуліўся, а жывёла схавалася ў лесе, паведамляе «Міліцыя Міншчыны».
14-гадовы кіроўца і яго таварыш з атрыманымі траўмамі былі шпіталізаваныя. Вядома, што ў пасажыра адсутнічаў шлем.