53-гадовую спецыялістку па ўпакоўцы асудзілі за ўдзел у пратэстах
Наталля Нячаева атрымала хатнюю хімію.
Наталля Нячаева ў 2010-я. Фота: berta.by
Наталлі Нячаевай 53 гады. Яна доўгі час працуе ў кампаніі «Голдэн Браун» (раней — Паксервістрэйд), якая займаецца імпартам прадуктаў харчавання і робіць упакоўку. Працуе ў аддзелы продажаў.
Наталля праходзіла шмат розных курсаў па асабістым росце і бізнэсе. Таксама на яе імя зарэгістраваны патэнт на складную ўпакоўку для розных тавараў.
Наталля Нячаева. Фота з яе старонкі Укантакце
Нячаеву асудзілі па першай частцы артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У выніку жанчына атрымала «хатнюю хімію».
Чытайце таксама:
Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку
Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку
Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах