БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў пра жаданне здзелкі з Расіяй. А ў Зяленскага ён запытае, што ў таго чуваць

24.06.2025 / 16:37

Nashaniva.com

Пра сваё жаданне заключыць здзелку з Расіяй прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў рэпарцёрам на борце самалёта, які накіроўваецца на саміт НАТА ў Нідэрланды.

Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon

Дональда Трампа папрасілі пракаментаваць фармулёўкі пра Расію ў камюніке, якое можа быць падрыхтаванае паводле вынікаў сустрэчы лідараў краін НАТА.

«Я павінен зірнуць на гэта. Але я б хацеў пабачыць здзелку з Расіяй. Як вы ведаеце, Уладзімір [Пуцін] патэлефанаваў мне. Ён сказаў: «Ці магу я дапамагчы вам з Іранам?» Я адказаў: «Не, мне не патрэбна дапамога з Іранам. Мне патрэбна дапамога з вамі». І я спадзяюся, што нам удасца заключыць здзелку з Расіяй», — заявіў Трамп.

Таксама ён сказаў пра свой намер сустрэцца ў кулуарах саміту НАТА з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім:

«Так, верагодна, я з ім пабачуся».

На пытанне, што ён скажа Зяленскаму, кіраўнік Белага дома адказаў:

«Я скажу: «Што чуваць?» Ён знаходзіцца ў складанай сітуацыі, яму не варта было туды трапляць».

У аўторак увечары Зяленскі і Трамп разам з усімі іншымі лідарамі дзяржаў будуць прысутнічаць на вячэры, арганізаванай каралём Нідэрландаў.

Чытайце таксама:

Трамп — Ірану і Ізраілю: Якога д'ябла яны гэта робяць?

Трамп: Ізраіль не збіраецца атакаваць Іран. Спыненне агню ў сіле

Ярмак абмеркаваў з Рубіа будучую сустрэчу Зяленскага і Трампа

Трамп заявіў аб спыненні агню паміж Іранам і Ізраілем

«Буры, дзетка, буры!!!» Трамп адрэагаваў на рост цэн на нафту пасля ўдараў па Іране

Каментары да артыкула