БЕЛ Ł РУС

МЗС: Беларусь гатова да канструктыўнага супрацоўніцтва з ЗША

25.06.2025 / 7:3

Nashaniva.com

МЗС Беларусі адрэагаваў на заяву спецпасланніка Дональда Трампа Кіта Келага па выніках візіту ў Мінск і заявіў пра гатоўнасць да канструктыўнага супрацоўніцтва з ЗША.

«Беларусь працягвае садзейнічаць міру праз дыялог і ўзаемную павагу. Мы адкрытыя для канструктыўнага супрацоўніцтва, як заявіў прэзідэнт Лукашэнка з Келагам», — гаворыцца ў паведамленні МЗС пад допісам Келага ў сацсетцы X.

#Belarus continues to foster peace through dialogue and mutual respect. We are open to a constructive cooperation as President #Lukashenko stated at the meeting w/ @generalkellogg https://t.co/3bqNin0Brk

— Belarus MFA (@BelarusMFA) June 24, 2025

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам 20 чэрвеня. На наступны дзень на волю выйшлі 14 палітвязняў, у тым ліку Сяргей Ціханоўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула