БЕЛ Ł РУС

Юрый Антонаў расказаў, як ён змагаецца з перападамі ціску. Кажа, яму вельмі гэта дапамагае

25.06.2025 / 9:2

Nashaniva.com

«Трэба ўзяць звычайную фольгу».

Юрый Антонаў. Фота: ymantonov / Facebook

Музыкант Юрый Антонаў, які доўгі час жыў у Беларусі, расказаў «Камсамолцы», што ён метэазалежны чалавек, моцна рэагуе на перапады ціску.

Але ў яго ёсць спосаб, як змагацца з перападамі артэрыяльнага ціску.

— Трэба ўзяць звычайную фольгу, скласці яе ў некалькі пластоў і надзець на галаву, а зверху звычайную спартовую шапачку. Праз хвілін 15 усё праходзіць. Ва ўсякім разе ў мяне так. Калі магнітныя буры ці сонечная актыўнасць, гэта мне дапамагае, — запэўнівае ён.

Юрый Антонаў, вядомы кампазітар і спявак, нарадзіўся ў 1945 годзе ў Ташкенце. Пасля вайны сям'я Антонавых пераехала ў Маладзечна, дзе Юрый скончыў музычную школу, а затым музычнае вучылішча па класе народных інструментаў. Тут ён стварыў свой першы эстрадны аркестр і пачаў выступаць. Пасля вучылішча быў размеркаваны выкладчыкам музыкі ў Мінскую дзіцячую музычную школу, а ў 1969 годзе далучыўся да легендарных «Песняроў» як піяніст і аранжыроўшчык. Пасля пераехаў у Маскву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула