Расійскія чыноўнікі хочуць павыпраўляць падручнікі гісторыі ў краінах СНД — ім не падабаецца, як пра Расію там пішуць
Падручнікі па гісторыі ў краінах СНД маюць негатыўныя трактоўкі пра ролю Расіі, паведаміў міністр асветы РФ Сяргей Краўцоў у Дзярждуме.
Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі з падручнікам расійскай гісторыі. Фота: агенцтва «Масква»
Расія мае намер узгадніць з шэрагам краін СНД адзіныя падыходы да агульнага гістарычнага мінулага.
Па словах Краўцова, у падручніках гістарычны матэрыял выкладзены «без адпаведнасці прынцыпам гістарызму і аб'ектыўнасці пры разглядзе гісторыі шэрагу дзяржаў».
«Перш за ўсё, гэта тычыцца нашага агульнага мінулага, перыяду знаходжання тэрыторыі рэспублік у складзе Савецкага Саюза, якія ў цэлым маюць негатыўны характар у адносінах да Расіі», — сказаў міністр, які піша з памылкамі.